Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
28 августа 2018

З пытаннямі да старшыні райвыканкама звярнуліся 9 чалавек

У мінулую сераду старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў правёў асабісты прыём грамадзян. У сваёй большасці людзей хвалявалі зямельныя пытанні, утрыманне дарог і добраўпарадкаванне тэрыторый.

Жыхар Чэрвеня паскардзіўся на падтапленне свайго двара:

– Калі прыбралі гаражы па вуліцы Урыцкага, за будынкам музея, вада з цэнтра горада бяжыць пад мой дом і агарод. Амаль месяц такая сітуацыя назіраецца.
Наведнік прапануе і рашэнне праблемы: на нізіну, якая ўтварылася пасля зносу гаражоў, падсыпаць пяску.

З зямельным пытаннем да старшыні райвыканкама звярнуўся прадстаўнік фермерскай гаспадаркі, якая займаецца вытворчасцю рулоннага газона (на здымку):

— Ёсць ідэя павялічыць аб’ёмы вытворчасці з пашырэннем спектру дзейнасці і стварэннем новых працоўных месцаў. Пакуль мы выпускаем тавары народнага спажывання, больш для ландшафтных работ і добраўпарадкавання тэрыторый. Каб пачаць вытворчасць спартыўнай прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), патрэбна пяціпольная сістэма вытворчасці рулоннай дзярніны і закупка спецыяльнага абсталявання. Расійская кампанія гатова ў нас інвеставаць. Для пяціпольнага ж сяўбазвароту фермерскай гаспадарцы дадаткова неабходна мінімум 15 га зямлі.

Старшыня садовага таварыства «Сонейка» паскардзілася падчас прыёму грамадзян на наступствы моцных вятроў: дрэвы, якія не вытрымалі націску прыроднай стыхіі, пашкодзілі бетонныя слупы і агароджы.

— У нас у садовым таварыстве засталіся адны пажылыя жанчыны, дзеці на дачу прыязджаюць толькі адпачыць. Калі каго і прыцягнуць на працы – трэба плаціць, – гаворыць яна.
Па яе словах, дарога да садовага таварыства таксама патрабуе рамонту.

Усяго на прыём да старшыні райвыканкама прыйшлі 9 чалавек. Віталь Казлоў даручыў адпаведным службам разабрацца ў сітуацыях, у тым ліку з выездам на месца, і вырашыць усе пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ, фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/5084-z-pytannyami-da-starshyni-rayvykankama-zvyarnulisya-9-chalavek.html#sigProId350a384d04

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс