Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
05 сентября 2018

1 верасня гасцінна расчыніла дзверы Чэрвеньская гімназія №1 імя У.А.Караля для сваіх 255 вучняў

Колькі іх – выпускнікоў гэтай старэйшай навучальнай установы горада пакінулі яе сцены – сёння і падлічыць цяжка. І заўсёды прыемна настаўнікам, калі іх былыя выхаванцы завітваюць у школу, каб павіншаваць з пачаткам новага навучальнага года. У мінулую суботу ў госці ў сваю родную навучальную ўстанову прыехаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, выпускнік тады яшчэ сярэдняй школы №1 Уладзімір Калтовіч.

Ва ўрачыстай лінейцы бралі ўдзел Ала Шахоцька, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”; Ларыса Асановіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама; Вячаслаў Саўковіч, начальнік раённага аддзела па наздвычайных сітуацыях, Алег Каліта, намеснік начальніка ўнітарнага прадпрыемства “Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод”.

05 09 2018 8

Дырэктар гімназіі Аксана Калтовіч вітала першакласнікаў, якія першы раз пераступілі парог навучальнай установы, і адзінаццацікласнікаў, для якіх гэты дзень будзе апошнім школьным першым верасня. Пажадала ўсім вучням гімназіі плённага навучальнага года, выдатнай вучобы, высокіх дасягненняў у конкурсах і алімпіядах.

Уладзімір Калтовіч зачытаў Віншавальны адрас, у якім пажадаў вучням выдатнай вучобы, творчасці, энтузіязму ў пазнанні ўсяго новага. Педагогам – настойлівасці, вытрымкі, цярпення і працвітання і прафесійнай рэалізацыі. Бацькам – пачуцця гордасці за сваіх дзяцей. З цеплынёй прыгадаў таксама сваіх настаўнікаў Вольгу Ефімаўну Карасік, Ніну Аляксандраўну Талстову, Аляксандру Андрэеўну Герасімовіч, Марка Ісаакавіча Карасіка і многіх іншых, якія сталі для яго жыццёвым арыентырам. У падарунак ён уручыў гімназіі ўнікальнае выданне — кніжную спадчыну Францыска Скарыны “ Кніга быцця” у шасці тамах.

05 09 2018 7

Аксана Калтовіч і Алег Каліта

Ала Шахоцька таксама павіншавала ўсіх прысутных і адзначыла, што сёлета было прынята рашэнне зрабіць гімназіі вялікі падарунак – рэканструяваць стадыён. У бліжэйшы час работы будуць завершаны, гімназія атрымае новы сучасны стадыён з бегавой дарожкай, баскетбольнай пляцоўкай і іншымі спартыўнымі збудаваннямі. А ад імя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” яна падаравала гімназіі прафесійныя футбольныя мячы.

Алег Каліта ад імя адміністрацыі Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода ўручыў гімназіі Сертыфікат на пакупніку спартыўнага інвентара, а прадстаўнік Мінскай абласной сельскагаспадарчай вопытнай станцыі Любоў Саколіна — Падзякі і падарункі Артуру Ладуцьку і Іллі Краснагіру за добрасумленную работу на палетках установы.
Першакласнікі атрымалі кнігі “Беларусь – наша радзіма” — падарунак ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.

05 09 2018 6

Са званка, якім вучань 11 класа Вячаслаў Канашэвіч і першакласніца Феліцыя Ладуцька абвясцілі пачатак новага навучальнага года, пачаўся першы школьны дзень.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. 
Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс