Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
05 сентября 2018

Першы ўрок прысвяцілі малой радзіме

На традыцыйную лінейку ў Дзень ведаў сабраліся навучэнцы школ Чэрвеньскага раёна. Іх першы ўрок быў прысвечаны малой радзіме – «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…». Нашы карэспандэнты пабывалі на ўрачыстых мерапрыемствах і даведаліся, як адзначылі 1 верасня навучэнцы розных школ.

Класны кіраўнік 1-га класа Запольскай сярэдняй школы Наталля Чарняўская.

Вялікую сям’ю Запольскай сярэдняй школы ў гэтым годзе папоўнілі 22 першакласнікі. Для ўстановы гэты навучальны год асаблівы ў плане юбілейных дат: літаральна праз лічаныя тыдні школа адзначыць сваё 130-годдзе, а ў 2019-м – 20 гадоў, як яна атрымала новы будынак.

Урачыстая лінейка ў Заполлі была багатая на ганаровых гасцей.

Павіншаваць вучняў і педагогаў з Днём ведаў прыйшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка, загадчык сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Святлана Аношка, дырэктар ААТ «Запольскае» Сяргей Александровіч, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» аграгарадка Заполле іерэй Мікалай Казінец.

— Вы можаце ганарыцца, што вашы дзеці наведваюць лепшую ўстанову адукацыі нашага раёна, — адзначыла Лідзія Шчацінка, звяртаючыся да бацькоў вучняў, – бо па выніках працы за 2017 год Запольская сярэдняя школа занесена на раённую Дошку гонару. За гэтым прызнаннем стаіць карпатлівая штодзённая праца педагогаў і кіраўніцтва ўстановы.
Госці ўручылі школьнікам падарункі: спартыўны інвентар ад ААТ «Запольскае» і наборы першакласніка ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Такія ж наборы старшыня арганізацыі Марына Патапенка перадала першакласнікам Валевачоўскай сярэдняй школы.

У заключнай частцы лінейкі вучні 1-га і 11-га класаў Ульяна Александровіч і Георгій Аляксееў далі першы званок.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ.
Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/5121-pershy-%D1%9Erok-prysvyatsili-maloy-radzime.html#sigProId029595c21b

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс