Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
18 сентября 2018

Што вырошчваюць у гадавальніку Чэрвеньскага лясгаса

Калыска лесу — так без перабольшвання можна назваць гадавальнік Чэрвеньскага лясгаса. Тут на плошчы амаль сем гектараў вырошчваюць лесаўтваральныя пароды дрэў – хвою звычайнаю, елку еўрапейскую, дуб чарэшчаты, клён, ліпу – для ўзнаўлення лесу на месцы высечак.

Лесаводы Валянціна Грыбко, Святлана Абчугская і Святлана Свістун

– Саджанцы з закрытай каранёвай сістэмай гадуем у трох цяпліцах, – гаворыць начальнік гадавальніка Таццяна Мароз. – Таксама маем два полі для дарошчвання. А ў цяпліцах на тэрыторыі вытворчага майстарскага цэха “Загор’е” вырошчваем дэкаратыўны пасадачны матэрыял для азелянення тэрыторый – туі, ядловец, цісы.

18 09 2018 44

Лесавод гадавальніка Таццяна Хількевіч

У гадавальніку працуюць дзесяць чалавек, палова з іх – на пастаяннай аснове. У сувязі з вырошчваннем саджанцаў з закрытай каранёвай сістэмай, праца ў нас не спыняецца нават зімой. Застаюцца два-тры работнікі, якія заносяць у цяпліцы снег, каб глеба ў пасадачным матэрыяле не перасыхала.

Як распавяла Таццяна Мароз, вырашчаных у гадавальніку саджанцаў хапае не толькі для патрэб лясгаса, але і на продаж. У прыватнасці, сёлета ужо рэалізавалі іх на 25 тысяч рублёў пры гадавым плане 30. Але восеньскі сезон продажу пасадачнага матэрыялу яшчэ толькі пачынаецца.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс