Гэтую заслужаную ганаровую ўзнагароду ўрач вышэйшай катэгорыі атрымаў за ўзорныя адносіны да службовага абавязку, шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўнёсак у развіццё аховы здароўя, актыўны ўдзел у арганізацыі лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву, развіццё медыцынскай навукі.
Калегі павіншавалі Аляксандра Фядосьевіча з узнагародай і пажадалі моцнага здароўя і далейшай плённай працы на карысць людзей.
Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

