Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
10 октября 2018

Удзельнікі клуба “Ветразь” чарговы паэтычны вечар прысвяцілі паэтэсе Наталлі Арсенневай з нагоды яе 115-годдзя

Цікавыя звесткі пра Наталлю Аляксееўну падрыхтаваў былы настаўнік роднай мовы і літаратуры Уладзімір Адамовіч.

Ён распавёў пра яе няпросты жыццёвы шлях працягласцю ў 94 гады, творчасць, прачытаў яе верш “Жыве Беларусь”.

Пра творчасць Наталлі Арсенневай у гады ваеннага ліхалецця падрабязна распавёў сябра клуба Яўген Несцяровіч. Ваенная тэматыка выклікала інтарэс ва ўдзельнікаў клуба. Завязалася дыскусія.
Анатоль Турбал узгадаў час, калі быў удзельнікам Натальеўскага хору. У іх рэпертуары была песня на словы юбіляркі “Магутны Божа”, якую яны спявалі акапэльна ў г. Мар’іна Горка на падцвярджэнне звання Народнага.

Потым сябры клуба Марыя Чаган, Лідзія Пыка, Васіль Шачок, Людміла Турбал, Ганна Чуган чыталі вершы Наталлі Арсенневай на розныя тэмы: пра Беларусь, прыроду, мэту жыцця, духоўнасць. Напрыканцы сустрэчы паслухалі запіс песні “Магутны Божа”.

Рубрыка “Наш каляндар” была прысвечана 60-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Адама Глобуса. Пра яго жыццё і творчасць распавяла бібліёграф Алена Шульга. Сябры клуба Сафія Картавусава і Галіна Баравік прачыталі вершы А.Глобуса “Смык” і “Змены”. Таксама паэтычныя радкі твораў “Варона” і “Бык” прагучалі ў выкананні Уладзіміра Адамовіча.

Святлана ЖДАНОВІЧ,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс