Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
14 ноября 2018

Чарговы крок разам

Поўную залу ў Чэрвені сабрала дабрачынная акцыя-канцэрт, сродкі ад якой пойдуць на выраб і ўстаноўку помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Бярэзінскім раёне.

Да акцыі далучыліся спартсмены і артысты, у ліку якіх — пераможца і прызёр міжнародных спаборніцтваў па кікбоксінгу Арцём Машара, удзельніца расійскага шоў “Голас” Аляксандра Няхай, аўтары-выканаўцы Юрый Бельскі і Віктар Каліна.

Віктар Казачонак і Алег Купіч, якія ўзначальваюць раённыя арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане ў Чэрвенскім і Бярэзінскім раёнах, са сцэны падзякавалі ім і гледачам за падтрымку.

— Дапамога, якую вы аказваеце Бярэзінскаму раёну ў стварэнні помніка, вельмі значная, — зазначыў Віктар Казачонак. — Мы праз гэта ужо прайшлі, калі адкрывалі памятны знак ураджэнцам Чэрвеншчыны, якія загінулі ў Афганістане.

— Шматгадовыя сяброўскія адносіны аб’ядноўваюць Чэрвенскі і Бярэзінскі раёны. Канцэрт яшчэ больш нас згуртуе, — такое меркаванне выказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка.

Калі гледачы падтрымлівалі артыстаў апладысментамі, то арганізатары мерапрыемства – лістамі Падзякі.

Адкрывала канцэрт адна з апошніх песен Віктара Цоя “Кукушка” у выкананні Аляксандры Няхай. Са сцэны гучалі песні не толькі пра вайну. Аўтар-выканаўца, удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане Юрый Бельскі ў свой выступ уключыў лірычную кампазіцыю на беларускай мове “Вязынка”.

Адзін з ідэйных натхняльнікаў акцыі Павел Клындзюк выказаўся пасля мерапрыемства:

— Вялікую падзяку хачу адрасаваць Арцёму Машару, Аляксандры Няхай, Юрыю Бельскаму, Віктару Каліне, якія ў такі знамянальны дзень знайшлі час для ўдзелу ў акцыі і зрабілі свой унёсак у выраб і ўстаноўку помніка воінам-інтэрнацыяналістам! Дзякуй людзям, якія прыйшлі на канцэртную праграму і падтрымалі ветэранаў вайны! Дзякуй усім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы акцыі, — ваша дапамога неацэнная!

Сняжана КАЎГАРЭНЯ.
Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/5533-chargovy-krok-razam.html#sigProIdcae5023a39

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс