Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
15 ноября 2018

Ушанавалі ветэранаў міліцыі

У Чэрвенскім РАУС адбылася ўрачыстасць з нагоды Дня ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які восьмы год азначаецца ў краіне 10 лістапада, у дзень заснавання савецкай міліцыі.

Выступаючы на ёй з віншавальным словам, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Аляксей Пратаповіч выказаў шчырую ўдзячнасць супрацоўнікам, што знаходзяцца на заслужаным адпачынку, за вялікі ўклад у развіццё падраздзялення і сказаў, што цяперашняе пакаленне вартавых правапарадку з гонарам працягвае іх справу.

У прысутнасці ветэранаў Аляксей Пратаповіч уручыў пагоны сяржанта міліцыі малодшаму сяржанту Антону Сцяжко і першае службовае пасведчанне прапаршчыку міліцыі, участковаму інспектару Андрэю Бабічу. Падарунак да дня нараджэння атрымаў на свяце былы міліцыянер-вадзіцель Пётр Казлоўскі.
Ветэранаў міліцыі таксама павіншаваў ваенны камісар Чэрвенскага і Бярэзінскага раёнаў Артур Чэус. Ён уручыў юбілейны медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” камандзіру асобнага стралковага батальёна тэрытарыяльных войскаў, былому начальніку Чэрвенскага РАУС палкоўніку запасу Сяргею Церашу.
Для ўдзельнікаў урачыстасці спявалі салісты раённага Цэнтра культуры і адпачынку.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/5538-ushanavali-veterana%D1%9E-militsyi.html#sigProIdb36a90f9dd

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс