Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
22 ноября 2018

Што? Дзе? Калі?

СЯРОД ЛІДАРАЎ У ВОБЛАСЦІ

Чэрвенскі раён за 10 месяцаў забяспечыў рост вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супараўнальных цэнах на 5,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Гэта – другі паказчык на Міншчыне пасля Смалявіцкага раёна (8,8 працэнта).

Найбольшая прыбаўка – у ЗАТ “Турэц” і філіялаў СП “Унібокс” – 16,5 і 12,4 працэнта, адпаведна. Гаспадаркі раёна павялічылі вытворчасць малака – на 8,2 працэнта, збожжа (з улікам зерня кукурузы) – на 7,5, мяса – на 5,1, кармоў – на 15 працэнтаў.

Як паведаміла “Раённаму весніку” намеснік начальніка райсельгасхарчу Наталля Лявонава, чакаецца, што станоўчая дынаміка росту вытворчасці валавой прадукцыі захаваецца ў гаспадарках да канца года.

УЗНАГАРОДА ЗЕМЛЯКУ

Указам Прэзідэнта Расіі за вялікі ўклад у развіццё пілатуемай касманаўтыкі, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы Ордэнам “За заслугі перад Айчынай” IV ступені ўзнагароджаны ўраджэнец Чэрвеня, касманаўт “Раскосмасу” Алег Навіцкі.

Наш зямляк здзейсніў два касмічныя палёты агульнай працягласцю больш за 340 сутак. У 2014 годзе Алегу Навіцкаму было прысвоена званне “Герой Расійскай Федэрацыі”.

УДАЛЫ ДЭБЮТ

Каманда “Чысты лес”, створаная на базе Чэрвенскага лясгаса, дэбютавала ў інтэлектуальна-забаўляльным шоў “Jack Quiz” у Барысаве. Нашы знатакі ўзялі ўдзел у гульні “JQB#19”.

Чысты лес” заняў пятае месца сярод дзевятнаццаці каманд і трапіў у рэйтынгавую зону агульнага заліку.

Агляд навін падрыхтаваў Ігар АДАМОВІ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс