Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
02 января 2019

Раённы Цэнтр культуры і адпачынку: інтэлектуальныя і творчыя асобы на галоўнай ёлцы раёна

Яна адбылася ў чацвер у раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Па традыцыі на яе запрасілі пераможцаў і
ўдзельнікаў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд і творчых конкурсаў, спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтваў, адораных музыкантаў і танцораў

Яны атрымалі салодкія падарункі ад кіраўніцтва раёна і прафсаюзных арганізацый. Вітала дзяцей і падлеткаў намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька. Яна пажадала ім поспехаў, здзяйсненняў мар, добрых паводзін і значных перамог.

-Вучыцеся добра, выконвайце парады бацькоў і настаўнікаў, памятайце, вы – будучае нашай краіны, — сказала Ала Канстанцінаўна.

Перад юнымі гледачамі развярнулася цікавае тэатралізаванае дзейства пра сучаснага юнака, які вельмі любіў рабіць сэлфі і выкладваць потым знятыя ролікі на YouTube. Падчас прыгод дзеці разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, гулялі паветранымі шарыкамі. Весялосць і навагодні настрой панавалі ў зале.

                       image002 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

Галіна ГАМЕЗА.
Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс