Кожны нумар газеты прадуманы, насычаны публікацыямі разнастайнай тэматыкі, якія цікавыя людзям самага рознага ўзросту. Шмат увагі надаецца простым працаўнікам, іх поспехам, добрасумленнаму стаўленню да справы.
З рэдакцыяй “Раённага весніка” ў нас склаліся трывалыя партнёрскія стасункі, што вельмі каштоўна. Прыемна бачыць у газеце расповеды аб тым, што адбываецца непасрэдна ў нашым лясгасе, чым жывуць людзі, якія захады робяцца кіраўніцтвам установы для далейшага развіцця прадпрыемства і паляпшэння ўмоў працы калектыву.
Дзякуй карэспандэнтам “раёнкі” за шчырасць і чулае стаўленне да герояў публікацый. На працягу многіх гадоў журналісты і тэхнічныя работнікі газеты аддаюць часцінку свайго сэрца і творчага натхнення жыхарам раёна. Кожны з іх – сапраўдны прафесіянал і майстар сваёй справы.
У “Раённага весніка” – выдатная доўгая гісторыя. Сто гадоў у дыялогу з чытачом – зайздросны для газеты лёс. З “раёнкай” знітавана жыццё некалькіх пакаленняў, якія шанавалі і шануюць яе за ўвагу да патрэб людзей, за прафесіяналізм і аб’ектыўнасць.
Жадаю, каб газета не згубілася ў віры сучасных тэхналогій, надалей радавала нас разнастайнасцю і інфармацыйнасцю. Калектыву рэдакцыі – моцнага здароўя і творчага натхнення, росквіту, прымнажэння добрых традыцый і павелічэння чытацкай аўдыторыі! Дзякуй за тое, што мы разам!
Жанна ЧАРНАВЕЦ, намеснік дырэктара Чэрвенскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце

