У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” яны пры ўдзеле таварыства з абмежаванай адказнасцю “Велес-Міт” прывезлі сюды канцэртнае абсталяванне, цацкі, гульні, наборы для рукадзелля, спартыўны інвентар, прадукты харчавання, прысмакі.
Зазірнуўшы ў актавую залу дома-інтэрната, госці сталі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі святочнага прадстаўлення: дзеці запрасілі іх у карагод. Падчас экскурсіі па ўстанове прадстаўнікі бізнес-структур звярнулі ўвагу на тое, што тут створаны выдатныя ўмовы для жыцця, развіцця і рэабілітацыі выхаванцаў.
Як адзначыў выконваючы абавязкі старшыні праўлення ЗАТ “МТБанк” Аляксандр Цітоў, банк удзельнічае ў акцыях, накіраваных на дапамогу дзецям, на працягу чвэрці стагоддзя свайго існавання. Важнасць дабрачыннай місіі ўсведамляе кожны яго супрацоўнік.
— Мы разумеем ступень ускладзенай на нас сацыяльнай адказнасці, таму гатовыя і далей падтрымліваць падобныя акцыі, – дадаў дырэктар СЗАТ » “ЭНЕГРА-ОІЛ” Дзмітрый Паўлавіч.
Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

