Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
25 января 2019

Аддзел па надзвычайных сітуацыях: свята мужных

19 студзеня ў нашай краіне адзначылі Дзень ратавальніка і 20-годдзе ўтварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні гэтых адметных дат на ўрачыстасць сабраліся работнікі Чэрвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

– Прафесія ратавальніка патрабуе самаадданасці, стойкасці і вытрымкі, – зазначыў, звяртаючыся з віншавальным словам да іх, начальнік аддзела Вячаслаў Саўковіч. – І ў мірны час мы заўсёды на пасту, гатовыя па першаму поклічу прыйсці на дапамогу людзям. Нярэдка ў гэтай нялёгкай працы нам даводзіцца рызыкаваць сабою дзеля выратавання іншых. Прафесіяналізм, рашучасць, чуласць і мужнасць вызначае тых, хто абраў гэтую прафесію. Жадаю, каб вам заўсёды спадарожнічалі добры настрой, бяспека і прыхільнасць любімай справе.

25 01 2019 9

Вячаслаў Саўковіч уручыў Грамату Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Алегу Міхалкоўскаму . Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта з рук намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Гадуна атрымалі камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №2 г.п.Смілавічы Сяргей Міхнюк і камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-ратавальнага паста №13 вёскі Ведрыца Вадзім Смычок.

Са святам ратавальнікаў таксама павіншавалі і ўручылі ім узнагароды начальнік Чэрвенскага РАУС Аляксей Пратаповіч, пракурор раёна Аляксандр Шабалінскі, ваенны камісар Чэрвенскага і Бярэзінскага раёнаў Артур Чэус.

25 01 2019 10

Падзяку начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама атрымаў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Кірыл Бажко, Падзякі начальніка раённага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – дыспетчары цэнтра аператыўнага кіравання Андрэй Альшэўскі, Святлана Кірнішнюк і вадзіцель пажарнага аварыйна-ратавальнага паста № 13 вёскі Ведрыца Ігар Мінчонак, Падзяку пракуратуры Чэрвенскага раёна – першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Купрацэвіч, Грамату Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – прапаршчык унутранай службы Мікалай Сушкевіч, Грамату ваеннага камісарыяту Мінскай вобласці – старшы сяржант унутранай службы Андрэй Бліноў.

Памятныя сувеніры ўручылі ветэранам пажарнай службы Сяргею Гоману, Андрэю Астапенку, Сяргею Грыбко, Івану Грыбко, Андрэю Кудзіновічу, Аляксандру Дайняку, Аляксандру Шатэрніку і Ігару Фінскаму. Для ўдзельнікаў урачыстасці спявалі артысты ўстаноў культуры раёна.

25 01 2019 11

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс