Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
28 января 2019

Чэрвенская дэлегацыя ў Маладзечне

У Маладзечне адбылося абласное мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, і цырымонія ўзнагароджання ганаровым званнем «Чалавек года Міншчыны», Ганаровымі граматамі Мінаблвыканкама. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі прадстаўнікі раёнаў цэнтральнага рэгіёна: чэрвенскую дэлегацыю ўзначалілі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Макаранка і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка.

Лаўрэатамі прэміі «Чалавек года Міншчыны» сталі 28 чалавек. Заслужаныя ўзнагароды ім уручылі старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў.

Выступаючы перад прысутнымі, старшыня Мінскага аблвыканкама сказаў:

— Наш час — час здзяйсненняў, час годных спраў. І сёння Мінская вобласць — гэта высокія тэхналогіі, інавацыі і інвестыцыі, цэнтр прамысловасці і культуры, развітая сельская гаспадарка. Але галоўнае яе багацце – гэта людзі, жыхары рэгіёна, якія кожны дзень сваёй працай, талентам і творчасцю, укладваючы сэрца і душу, робяць сваю зямлю прыгажэйшай, ярчэйшай, багацейшай і больш паспяховай… Ва ўладальнікаў ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны» – розныя прафесіі, розны ўзрост, напэўна, яны па-рознаму глядзяць на многія рэчы. Але ёсць адно агульнае – гэта любоў да сваёй справы, да малой радзімы, Мінскай вобласці, Беларусі.

Ганаровае званне прысвойвалася ў пяці намінацыях. Пасля цырымоніі ўзнагароджання адбыўся вялікі святочны канцэрт.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ.
Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс