Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

19 февраля 2019

Гімназія: дыялогі пра паэзію і мастацтва

Днямі з выхаванцамі падоўжанага дня ў гімназіі г.Чэрвеня быў праведзены бібліятэчна-музычны занятак па казцы А.С. Пушкіна “Пра цара Салтана…” Рыхтаваліся да яго загадзя.

На працягу двух тыдняў дзеці разам з выхавальнікам Т.Сядовай чыталі казкі А.С.Пушкіна, малявалі да іх ілюстрацыі, а потым зрабілі выставу сваёй творчасці. На занятку бібліятэкар А.Церашонак знаёміла з кнігамі А.С.Пушкіна, якія ёсць у бібліятэцы, расказвала пра жыццё і творчасць класіка, зачытвала ўрыўкі з казкі.

Дзецям была прапанавана музыка з опер М. А. Рымскага-Корсакава “Садко” і “Казка пра цара Салтана”: “Акіян – мора сіняе”, “Тры цуды”, “Палёт чмяля”. Дзеці выказвалі свае думкі, пачуцці, выкліканыя музыкай, расказвалі пра музычныя інструменты, выкарыстаныя аркестрам. На працягу занятка дзеці разглядалі партрэты А.С.Пушкіна, М. А. Рымскага-Корсакава, М.А.Врубеля і выказвалі свае ўяўленні пра чалавека з партрэта.

Напрыканцы была прапанавана віктарына, на пытанні якой хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі з задавальненнем.
Вось так мы стараемся далучаць пачаткоўцаў да мастацтва і паэзіі.

А.Церашонак, бібліятэкар ДУА “Гімназія №1 імя У.А.Караля г. Чэрвеня”

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс