Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

21 февраля 2019

Спорт: памятнай даце прысвяцілі турнір

Традыцыйны валейбольны турнір памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбыўся ў суботу ў спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвенскай СДЮШАР. Удзел у ім узялі шэсць каманд.

На першым этапе яны вызначалі мацнейшых у групах. Пераможцамі групы “А” сталі валейбалісты СШ №4, якія з аднолькавым лікам 2:0 перайгралі каманды “Новыя Зелянкі-2” і “Тайменс” (Мінск). Мінчане, дзякуючы перамозе над новазелянкоўцамі ў дзвюх партыях, сталі другімі.

У групе “Б”, абыграўшы сапернікаў з Чэрвенскага лясгаса і СШ №1 г.п. Смілавічы (2:0, 2:0), першае месца заняла каманда “Новыя Зелянкі-1”. Права прадоўжыць барацьбу за медалі тут таксама атрымалі валейбалісты лясгаса, якія з лікам 2:0 узялі верх над смілаўчанамі. Праўда, у матчы за трэцяе месца яны ў дзвюх партыях саступілі мінскаму “Тайменсу”.

Фінальная сустрэча паміж камандамі СШ №4 і “Новыя Зелянкі-1” прайшла ў вострай барацьбе. З лікам 2:1 выйгралі новазелянкоўцы (на здымку). Дыпломы і медалі пераможцам і прызёрам спаборніцтваў, а таксама прыз лепшаму іграку турніру Сяргею Дамброўскаму з каманды “Новыя Зелянкі-1” уручыў старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктар Казачонак (на здымку).

Сяргей ПРЫСТУПА, інструктар-метадыст раённага фізкультурна-спартыўнага клуба. Фота Марыі ЯРОМКІНА

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/6175-sport-pamyatnay-datse-prysvyatsili-turnir.html#sigProId19a3aeb43a

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс