Першыя дзесяць пакупнікоў атрымалі ў падарунак дысконтныя карты з дзесяціпрацэнтнай зніжкай, а дзеці, якія завіталі па пакупкі разам з дарослымі – паветраныя шарыкі.
– Ідэю адкрыць такі магазін у пасёлку падказалі самі яго жыхары, якія пастаянна наведвалі наш “Бэбі маркет” у Чэрвені, – распавяла яго гаспадыня, індывідуальны прадпрымальнік Алена Вяснянка. – Каб увасобіць яе ў жыццё, мы набылі праз аўкцыён зямельны ўчастак і з нуля пабудавалі на ім гандлёвы павільён. Шчыра спадзяюся, што смілаўчане нас упадабаюць.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

