Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
06 марта 2019

У гаспадарках Чэрвеншчыны пачаўся дзяржаўны тэхнічны агляд трактароў і прычэпаў да іх

Сярод першых у раёне трымалі своеасаблівы экзамен напярэдадні пачатку веснавых палявых работ у філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс”. Тут больш за 80 працэнтаў прадстаўленай тэхнікі атрымала дазвол на далейшую эксплуатацыю.

Механізатар Віктар Жалабковіч, Мікалай Капальнюк, Аляксандр Івашкевіч і Юрый Крук падчас тэхагляду

Як распавёў “Раённаму весніку” галоўны інжынер філіяла «Агра-Бокс» Юрый Крук, сёлета ў гаспадарцы падрыхтаваліся да тэхагляду больш грунтоўна, чым летась. У прыватнасці, выдаткавалі неабходную колькасць фінансавых сродкаў на запчасткі для рамонту светлавога і іншага абсталявання, а таксама — на фарбу, каб надаць тэхніцы належны знешні выгляд.

Паводле слоў Юрыя Крука, тэхагляд стаў заключным этапам падрыхтоўкі трактароў да яравой сяўбы. Глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка тут таксама практычна гатовая выйсці ў поле.

Станоўчую ацэнку ўзроўню падрыхтаванасці філіяла «Агра-Бокс» да тэхагляду даў начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Мікалай Капальнюк. А начальнік ДАІ Чэрвенскага РАУС Аляксандр Івашкевіч правёў гутарку з мясцовымі механізатарамі, падчас якой распавёў пра стан аварыйнасці на дарогах раёна, нагадаў пра неабходнасць строгага выканання транспартнай дысцыпліны падчас веснавых палявых работ.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

Галерея изображений

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс