Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

07 марта 2019

Юбілейны медаль у 96-ы дзень нараджэння атрымаў Герой сацыялістычнай працы Пётр Варабей з Чэрвенскага раёна

Уручыць ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, Герою Сацыялістычнай працы Пятру Васільевічу Вараб’ю медаль “100 гадоў Камуністычнай партыі Беларусі і Беларускай ССР” і павіншаваць яго з днём нараджэння завіталі старшыня раённага савета ветэранаў Іван Ладуцька і былы прафсаюзны лідэр Чэрвенскага леспрамгаса Людміла Суворава.

З удзячнасцю выслухаўшы самыя шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні, ветэран з задавальненнем падзяліўся ўспамінамі пра сваё нялёгкае і доўгае жыццё. Балазе, добрая памяць не змяняе яму і ў 96 гадоў.

Ён прыгадаў свой вялікі жыццёвы шлях, ваеннае ліхалецце, працоўную дзейнасць даўжынёй у 30 гадоў у Чэрвенскім леспрамгасе — ад рабочага да брыгадзіра малакомплекснай брыгады, якая пад яго кіраўніцтвам стала пастаянна дабівацца высокіх паказчыкаў. За значныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў семігадовага плана развіцця дзяржавы, Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. А Людміла Іосіфаўна, якая ў тыя гады працавала разам з ветэранам у леспрамгасе, адзначыла, што пасля таго, як Петр Васільевіч атрымаў ганаровае званне, у калектыве пачалі штогод арганізоўваць спаборніцтвы сярод вальшчыкаў лесу, а пераможцаў узнагароджвалі пераходным кубкам імя Героя Сацыялістычнай працы Пятра Вараб”я і прозвішчы заносілі ў кнігу Гонару прадпрыемства.

Ганарыцца ветэран і іншымі высокімі ўзнагародамі. Ратны і працоўны шлях Пятра Васільевіча адзначаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі “Золотая звезда”, “За боевые заслуги”, “За отвагу”, “За Победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 г.г.”, “Партизану Великой Отечественной войны” 1 ступені, 15 юбілейнымі медалямі.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс