Нарыхтоўваць бярозавік сёлета будуць у васьмі з дзевяці лясніцтваў. Усяго плануецца назапасіць яго 170 тон, з іх 20 — для рэалізацыі насельніцтву.
Пераважная большасць нарыхтаванага соку будзе пастаўляцца на Мінскі завод безалкагольных напіткаў і Чэрвенскі вытворча-харчовы завод.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

