Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

14 марта 2019

Чэрвенцы атрымалі дыплом, які можна заваяваць раз у тры гады

11 сакавіка ў Мар’інагорскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся рэгіянальны адборачны тур обласнога конкурса піяністаў, які праходзіць адзін раз у тры гады у Салігорску.

Мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне таленавітых выканаўцаў, развіццё творчых здольнасцяў у галіне выканальніцкага мастацтва, папулярызацыя фартэпіяннай музыкі, павышэнне педагагічнага майстэрства выкладчыкаў.

Чэрвенскую дзіцячую школу мастацтваў дастойна прадставілі Лізавета Лазоўская (клас выкладчыка Галіны Мікалаеўны Прышывалка) і Багдан Крыжык (клас выкладчыка Кацярыны Міхайлаўны Стахевіч). За ўдалае выступленне юныя музыканты былі ўдастоены дыплома.

Спадзяёмся, што той бясцэнны вопыт, які мы атрымалі , дзякуючы ўдзелу ў конкурсе, спатрэбіцца ў падрыхтоўцы да наступных конкурсных выступленняў і стане гарантыяй новых творчых перамог.

Дарэчы, Ліза і Багдан рыхтуюцца да наступнага конкурсу-фестывалю “Інтэрмецца”, які адбудзецца ў красавіку ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Пажадаем ім поспехаў!

Дырэктар Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў Галіна Прышывалка, фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс