Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 833.

15 марта 2019

У лясной гаспадарцы праводзіцца месячнік па ахове працы

З 22 лютага да 22 сакавіка арганізаваны комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на мінімізацыю няшчасных выпадкаў на вытворчасці, а таксама ўзмацненне кантролю за бяспечнымі ўмовамі працы.

У структурных падраздзяленнях Чэрвенскага лясгаса гэтымі днямі наладжаны праверкі запісаў у журналах штодзённага агляду работнікаў, якія выконваюць працу павышанай небяспекі, на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення. У дрэваапрацоўчых цэхах i рамонтна-механічных майстэрнях адмысловая ўвага звяртаецца на наяўнасць актаў уводу і эксплуатацыйных дакументаў на абсталяванне, выкананне патрабаванняў аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі на аб’ектах.

На гэтым тыдні ў рамках узаемаправеркі начальнік бюро па ахове працы лясгаса Наталля Лапшына, інжынер па ахове працы Кацярына Адамовіч і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец наведалі Бярэзінскі лясгас.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота з інтэрнэт-сайта Чэрвенскага лясгаса

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс