Паводле яго слоў, вялікіх змяненняў у саставе “Коласа” сёлета не будзе. Бліжэйшым часам каманда пачне падрыхтоўку да чэмпіянату. У яе план уваходзяць і таварыскія матчы.
Апошнім часам чэрвеньскі “Колас” паспяхова выступае на абласной футбольнай арэне. У 2015 годзе каманда стала чэмпіёнам Міншчыны, летась – сярэбраным прызёрам. Акрамя таго, чэрвенцы двойчы, у 2014 і 2017 гадах, былі фіналістамі розыгрышу Кубка вобласці.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

