Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

29 марта 2019

Сёння Дзяржаўтаінспекцыя ладзіць на Чэрвеньшчыне адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Бяспраўніку» не месца за рулём!»

Супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства, падчас якіх нагадаюць, да якіх наступстваў прыводзіць кіраванне транспартам асобамі, якія не маюць вадзіцельскага пасведчання.

Толькі за першыя два месяцы года ў раёне затрымалі 48 такіх вадзіцеляў. За гэты перыяд зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам “бяспраўніка”, у якім 2 чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Варта нагадаць, што кіраванне транспартам асобамі, якія не маюць вадзіцельскага пасведчання, караецца штрафам у памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь. Пры паўторным падобным парушэнні на працягу аднаго года сума штрафу павялічваецца – ад 20 да 50 базавых велічынь або да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель, які не мае права кіравання, паведамляйце пра гэта ў дзяжурную частку Чэвенскага РАУС па тэлефоне 102.

Аляксандр МАНУЛІК, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвеньскага РАУС

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс