Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

05 апреля 2019

Пацвердзілі званне «народны»

Сапраўднае свята народнай творчасці разгарнулася ўчора ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.

На галоўнай сцэне раёна свае музыкальныя і вакальныя здольнасці дэманстравалі народныя калектывы і гурты. Прыйшоў час пацвердзіць ганаровае званне “народны”. Гэтае слова ў назве самадзейнага калектыва з’яўляеца не выпадкова і не міжвольна. Прысуджаецца яно спецыяльным рашэннем калегіі Міністэрства культуры за высокае выканаўчае майстэрства, адзначанае ўзнагародамі конкурсаў, аглядаў, фестываляў, высокі мастацкі ўзровень рэпертуару. Калектыў павінен дзейнічаць на базе ўстановы культуры. Пацвярджаць званне патрэбна раз у тры гады. Шэсць народных калектываў нашага раёна выходзілі на сцэну: жаночы вакальны ансамбль Рэха”, удзельнікі інструментальнай капэлы “Ігуменскія крыніцы” Чэрвенскай школы мастацтваў, ансамбль народнай песні “Вербніца”, Смілавіцкі хор, вакальны ансамбль “Азяраначка” Азёрнаўскага сельскага Дома культуры, мужчынскі жартоўны гурт “Чэрвенскія балагуры”.

Выступленне кожнага калектыву было непаўторным, самабытным і па рэпертуару, і па манеры выканання. Неаднаразова ў зале гучалі крыкі “брава”, “выдатна”, “малайцы”. Узровень выканання быў высокім. Адчувалася, што калектывы рыхтаваліся да выступлення адказна. Атыстацыйную камісію ўзначальвала Ірына Пазняк, дырэктар Мінскага абласнога Цэнтра народнай творчасці. Праслухоўвалі самадзейных артыстаў таксама Наталля Даўнаровіч, намеснік дырэктара Цэнтра, Іна Шыбут, загадчык аддзела аматарскай творчасці і галоўны хармайстар абласнога Цэнтра Вольга Нупрэйчык. Іх водгукі аб выступленні народных калектываў нашага раёна былі станоўчымі. Яны самі часта падпявалі самадзейным артыстам. Па выніках агляду, работнікі абласнога Цэнтра павінны скласці заключэнне і выказаць сваю прапанову аб пацвярджэнні звання кожным калектывам.

Таксама ў гэты дзень падаў заяўку на прысваенне звання “народны” ансамбль народнай песні “Шасціснопскія сваякі”. У сераду яны зрабілі першы крок: выступілі перад членамі атэстацыйнай каміссіі. Камісія падрыхтуе заключэнне аб мастацкім узроўні і творчых паказчыках аматарскага калектыву. Мінскі абласны Цэнтр народнай творчасці напіша хадайніцтва і адправіць яго ў Мінскі абласны камітэт, потым у Міністэрства культуры.

Жадаем здзяйснення годнай мары!

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/6791-patsverdzili-zvanne-narodny.html#sigProId4256019e95

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс