Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

05 апреля 2019

У Смілавічы, да Манюшкі

Сёння ў Смілавічах, у “Музычнай гасцёўні Станіслава Манюшкі”, адкрылася пастаянная музейная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці гэтагасусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка.

Яна размясцілася ў дзвюх залах і распавядзе пра дзяцінства і юнацтва Станіслава Манюшкі, пра яго вучобу ў Берліне, працу ў Вільні і Варшаве. Наведвальнікі могуць пабачыць тут ноты і запісы твораў кампазітара на пласцінках і касетах, фотаздымкі оперных пастановак, сцэнічныя касцюмы.

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі ўзялі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Святлана Баранок, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар, старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, старшыня Беларускага камітэта Міжнароднага Савета музеяў Таццяна Бембель, заслужаны артыст Беларусі, прафесар Беларускай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік творчага калектыву “Беларуская капэла” Віктар Скарабагатаў, старшыня Чэрвенскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, намеснік старшыні Чэрвенскага райвыканкама АлаШахоцька і іншыя.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/6796-u-smilavichy-da-manyushki.html#sigProId72c02f23d3

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс