Дакументальны фільм пра нашага славутага земляка-касманаўта стварыў вядомы рэжысёр, народны артыст Беларусі Анатоль Алай.
– Мяркую, што Чэрвеншчына сустрэне карціну апладысментамі, – сказаў ён у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА. – На малой радзіме касманаўта ганарацца Алегам Навіцкім. Ганарацца і родныя, і яго аднакласнікі, і настаўнікі, і проста жыхары горада. Бо гэта вялікая падзея: беларускі касманаўт – іх зямляк.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота з інтэрнэт-сайта БЕЛТА.

