Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

10 апреля 2019

Алег Навіцкі на верталёце прывёз у Брэст віншавальнае пасланне ад Аляксея Лявонава

Як паведамляе брэсцкая абласная газета “Зара”, на ўрачыстасці ў Доме культуры чыгуначнікаў наш зямляк уручыў віншавальнае пасланне да 1000-годдзя Брэста старшыні мясцовага гарвыканкама Аляксандру Рагачуку ад двойчы Героя Савецкага Саюза, лётчыка касманаўта СССР генерал-маёра авіяцыі Аляксея Лявонава, чалавека, які першым выйшаў у адкрыты космас.

У ім, у прыватнасці, гаворыцца: “На зямлі няшмат гарадоў, якія ўславілі сябе пастаяннай барацьбой за сваю свабоду і незалежнасць, як слаўны Брэст са сваім гордым народам. Будзьце шчаслівыя ва ўсіх пакаленнях. Вы гэтага заслужылі”.

Паводле слоў Алега Навіцкага, пасланне напісанае па ініцыятыве начальніка Мінскага аэраклуба імя С.І. Грыцаўца, лётчыка-выпрабавальніка палкоўніка Мікалая Мачанскага. Дарэчы, менавіта з ім Герой Расійскай Федэрацыі прыляцеў на ўрачыстасць у Брэст на верталёце.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА і інтэрнэт-сайта “Віртуальны Брэст”

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/6857-aleg-navitski-na-vertalyotse-pryvyoz-u-brest-vinshavalnae-paslanne-ad-alyakseya-lyavonava.html#sigProIde6663d1546

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс