Жадаючыя мелі магчымасць набыць некалькі гатункаў бульбы для пасадкі, свежага і вэнджанага карпа, рыбны фарш. Шматлікія хваёвыя і ліставыя расліны, кусты, кветкавыя расліны для азелянення падворкаў зацікавілі пакупнікоў, дарэчы і час для іх пасадкі зараз прыдатны.
Работнікі Цэнтра творчасці і аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў прапаноўвалі разнастайныя сувеніры.
Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

