Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

17 апреля 2019

Дзяржаўтаінспекцыя ладзіць на Чэрвеншчыне прафілактычную акцыю «Пачні сезон без парушэнняў»

Яна праводзіцца з 12 да 21 красавіка і мае на мэце зменшыць цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў мотатранспарту.

Як распавёў “Раённаму весніку” начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Чэрвенскага РАУС Аляксандр Івашкевіч, падчас акцыі інспектары ДАІ разам супрацоўнікамі іншых падраздзяленняў раённага аддзела ўнутраных спраў і добраахвотнымі дружыннікамі ладзяць рэйды па спыненню парушэнняў Правілаў дарожнага руху матацыклістамі, выяўленню канструктыўна змененых і незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў, мапедаў. Адмысловая ўвага надаецца месцам правядзення забаўляльных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў для моладзі, месцаў адпачынку, асабліва ў вячэрні і начны час.

Таксама ўладальнікам транспартных сродкаў тлумачыцца парадак атрымання вадзіцельскага пасведчання катэгорыі “АМ”, “А1”, “А”,  пастаноўкі матацыклаў, мапедаў на ўлік і зняцця з яго, праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду, неабходнасць абавязковага страхавання. Распавядаецца пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

Варта нагадаць, што, у адпаведнасці з мінулагоднімі зменамі ў заканадаўстве, язда на мапедзе, матацыкле на адным коле, а таксама рух, калі вадзіцель не трымаецца за руль або не трымае ногі на педалях, караецца штрафам у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. Таксама магчымае пазбаўленне права кіравання адпаведным транспартным сродкам на тэрмін да 2 гадоў.

Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс