Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

22 апреля 2019

У Чэрвенскі дом-інтэрнат завіталі ірландскія валанцёры

Медыцынская сястра Ангела, спецыяліст у сферы грамадскіх адносін Альма, зубны ўрач Вігі і настаўнік па працы Саллі (на здымку – злева-направа) цэлы тыдзень правялі ў стасунках з выхаванцамі Чэрвенскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Гэта валанцёры ірландскага дабрачыннага фонду “Chernobyl Children’s Trast”. Яны ладзілі разнастайныя мерапрыемствы, дыскатэкі, разам гатавалі ежу у групе, дзе выхаванцы рыхтуюцца да самастойнага жыцця, дапамагалі персаналу абслугоўваць дзяцей.

Акрамя Саллі, ніхто з валанцёраў не быў у Беларусі. А Чэрвень усе чацвёра наведалі ўпершыню. Ім падабаўся дом-інтэрнат, гасцінны прыём з боку адміністрацыі. Заўтра яны пакідаюць Беларусь, але вярнуцца – абяцаюць…

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс