Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

25 апреля 2019

Чэрвенскія ратавальнікі на вадзе гатовыя да купальнага сезону

Ужо на наступным тыдні, 1 мая, афіцыйна адкрыецца купальны сезон. З гэтага дня на Натальеўскім вадасховішчы пачне працаваць ратавальны пост. Як распавёў старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства ратавання на вадзе Васіль Ладуцька, дзяжурыць на ім будуць 6 матросаў-ратавальнікаў, пазменна, з 10 да 19 гадзін.

Ён нагадаў, што на Чэрвеншчыне райвыканкамам зацверджаны тры месцы для купання. Акрамя Натальеўскага вадасховішча, гэта два ўчасткі ракі Волма — у Смілавічах і на тэрыторыі санаторыя «Волма».

Паводле слоў Васіля Ладуцькі, праблемныя для ратавальнікаў сітуацыі звычайна ствараюць нецвярозыя купальшчыкі і дзеці, якія бавяць час на вадаёмах без суправаджэння дарослых. А ўвогуле, усім аматарам актыўнага адпачынку трэба быць асцярожнымі і абачлівымі падчас купання, не грэбаваць правіламі бяспечных паводзін на вадзе, каб гэты адпачынак не быў азмрочаны трагедыяй.

Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс