З віншавальным словам да жыхароў і гасцей райцэнтра, што сабраліся на пляцоўцы перад манументам, звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў. На мітынгу таксама выступіліваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі і ўдзельніца баявых дзеянняў у Афганістане Ала Дзядзела.
Памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, ушанавалі хвілінай маўчання і ружэйным салютам.
Да пастамента помніка леглі кветкі ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, грамадскасці.
У скверы на плошчы Свабоды працавалі тэматычныя пляцоўкі і фотазоны.
З канцэртнымі нумарамі выступілі педагогі і выхаванцы Дома творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня.
Яшчэ адзін канцэрт, які падрыхтавалі навучэнцы Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў, сабраў гледачоў ля будынка “Беларусбанка”.
У гэтыя хвіліны ў лесапарку “Загор’е” свята працягвае фестываль “Салют Перамозе!”. Увечары на плошчы Свабоды будуць спяваць маладыя беларускія артысты. А завершыцца святочныя мерапрыемствы акцыяй “Спяём “Дзень Перамогі” разам” і салютам.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

