Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

15 мая 2019

15 карцін смілаўчаніна Шрагі Царфіна прывезлі ў Беларусь

Група кампаній “А-100” набыла для карпаратыўнай калекцыі 15 карцін вядомага мастака Парыжскай школы жывапісу, ураджэнца гарадскога пасёлка Смілавічы Шрагі Царфіна. Гэта стала магчымым, дзякуючы працяглым перамовам з яго нашчадкамі, якія правяло пасольства Беларусі ў Францыі.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт беларускага пасольства, зараз ідзе падрыхтоўка выставы карцін. Плануецца, што пазней яе размесцяць у Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў г.Маладзечна.

Таксама паведамляецца, што вернутыя работы выкананы ў розных тэхніках жывапісу і прадстаўляюць розныя перыяды творчасці Шрагі Царфіна. Калекцыя з 15 карцін цяпер – самы буйны збор работ мастака ў Беларусі. У іх ліку асабліва адметныя – “Вялікая ваза ў охравых танах” (1965 год), “Зялёны асабняк у г.Анфлёр” (каля 1950 года) і “Начны марскі пейзаж” (каля 1950 года). Акрамя таго, дзве раней набытыя работы знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, 12 – у карпаратыўнай калекцыі “Белгазпрамбанка”. На радзіме мастака ў Смілавічах створана зала, прысвечаная яго жыццю і творчасці. Яна адкрыта ў музеі Хаіма Суціна – яшчэ аднаго мастака-ўраджэнца гэтага мястэчка.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота пасольства Беларусі ў Францыі.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/7314-15-kartsin-smila%D1%9Echanina-shragi-tsarfina-pryvezli-%D1%9E-belarus.html#sigProId3480da82e9

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс