Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

03 июня 2019

Чэрвень: суботнім ранкам на калгасным рынку

Пакупнікоў усё яшчэ цікавіла расада памідораў, капусты, перцаў. І прапанова была добрая. Капуста, напрыклад, каштавала 2 рублі за 11 раслін, трускалкі – 5 рублёў за 10 штук, памідоры – 3 рублі за 11 раслін.

Быў вялікі выбар расады кветкавых раслін: за адзін сартавы касач прасілі 6 рублёў, за адну гацанію – 3 рублі, хосты каштавалі ад 3 да 7 рублёў, ружы (з штукі) – 10 рублёў, хрызантэмы маленькія – 1 рубель, петуніі – 1 рубель 20 капеек – 1 рубель – 50 капеек за расліну.

Не першы год гандлююць на чэрвеньскім рынку столінскія прадпрымальнікі. Ля іх прылаўка сабралася чарга. За памідоры яны прасілі па 4 рублі за кілаграм, за агуркі і капусту – па 2 рублі.

Гандлявалі і свежымі трускалкамі. Кілаграм іх каштаваў 8 рублёў. Мёд можна было набыць за 7 рублёў за паўлітровы слоік, яйкі – па 2 рублі 50 капеек за дзясятак. Пучок зялёнай цыбулі каштаваў 1 рубель.

Аматары малочнай прадукцыі размятаюць яе амаль за паўгадзіны. Цана на яе была такая: смятана – 3 рублі 50 капеек (паўлітровы слоік), сметанковае масла -15 рублёў, тварог – 8 (за кілаграм).

Кошт мяса на рынку амаль такі ж, як і ў еўраопце. Свініна каштавала (у залежнасці ад гатунку): шыя – 11-12 рублёў за кілаграм, філе 12-14, паджарка – 9 – 11, сала – 8 – 11 рублёў за кілаграм.

У выхадныя можна было набыць камплект пасцельнай бялізны па наступнай цане: двуспальны – за 47 рублёў, палутарны – за 39 рублёў 50 капеек. Прапаноўвалі і танные мужчынскія шкарпэткі: ад 80 капеек за пару.

З цэнамі знаёмілася Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/7546-cherven-subotnim-rankam-na-kalgasnym-rynku.html#sigProIdbf38d169b7

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс