У Тураве экскурсанты ўбачылі драўляную царкву Усіх Святых, пабудовы 1810 года, у якой захоўваецца каменны двухметровы крыж, які па паданню прыплыў у Тураў з Кіева. Наведалі Замкавую Гару і археалагічны музей, у якім закансерваваны фундаменты сабора, разруйнаванага падчас землетрасення ў 1230 годзе. Жадаючыя сфатаграфаваліся ля помніка асветніку і святому Кірылу Тураўскаму, пабылі на плошчы горада, наведалі кафедральны сабор святых Кірыла і Марціна.
Затым шлях экскурсіі ляжаў на старажытныя Барысаглебскія могілкі, дзе знаходзяцца крыжы, якія растуць з зямлі.
Цікавай была экскурсія на тураўскі сыраробны камбінат, знакаміты лініяй па вытворчасці італьянскіх сыроў. Майстар камбіната паказала ўсім праз шкло з другога паверха вытворчасць, растлумачыла, як вырабляюцца сыры.
А потым адбылася дэгустацыя. Сыры, якія спадабаліся, жадаючыя мелі магчымасць набыць у фірменным магазіне пры камбінаце.
Разынкай вандроўкі па тураўскаму краю стала прагулка на цеплаходзе “Кірыл Тураўскі” па рацэ Прыпяць.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з нумароў «Раённага весніка».
Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

