Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

11 июня 2019

Чэрвень прымае рэспубліканскія спаборніцтвы па баскетболу (фота)

Сёння ў спартыўным комплексе «Ігумен» Чэрвеньскай СДЮШАР стартаваў баскетбольны турнір у праграме Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў-2019 сярод юнакоў 2004-2005 гадоў нараджэння. Удзел у ім бяруць каманды ўсіх абласцей і Мінска.

Першымі на пляцоўку выйшлі юныя баскетбалісты Магілёўшчыны і Гомельшчыны. Магіляўчане былі мацнейшымі — 82:60. У другім матчы мінчане ўчынілі разгром камандзе Віцебскай вобласці — 126:13.

Затым адбылося ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў. Спартсменаў прывітала намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька. Эстрадныя нумары выканалі для гасцей выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы — салісткі Аляксандра Гулевіч, Аліса Несцярок і танцавальная група «Іскрынкі».

Першы гульнявы дзень завяршыўся матчам паміж камандамі Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Спаборніцтвы працягнуцца да пятніцы. У аўторак, сераду і чацвер гульні пачынаюцца ў 11.00, 12.30 і 14.00, у пятніцу — у 10.00, 11.30 і 13.00. А з другой паловы дня пятніцы да наступнага аўторка ў СК «Ігумен» такі ж баскетбольны турнір пройдзе ў дзяўчат.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/7650-cherven-prymae-respublikanskiya-spabornitstvy-pa-basketbolu-fota.html#sigProId0329ff2e08

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс