Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

12 июня 2019

На Чэрвеньшчыне забаронена наведваць лясы

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Чэрвеньскага лясгаса, з сённяшняга дня ў сувязі з сухім надвор’ем на тэрыторыі раёна ўстаноўлены IV клас пажарнай небяспекі. Грамадзянам забаронена знаходзіцца ў лясных масівах і на тарфяніках.

Такая мера прадугледжана рашэннем Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта ад 24 красавіка 2019 года, якім на тэрыторыі раёна ўведзены асаблівы супрацьпажарны рэжым.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах або забароны на іх наведванне караецца штрафам у памеры да 25 базавых велічынь – калі не прычынена ўрону, і ад 25 да 50 базавых велічынь – калі пашкоджаны або знішчаны лес.

Калі вы сталі сведкам ляснога пажару, неадкладна тэлефануеце 101 або 112.

Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс