Як распавёў “Раённаму весніку” намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр Гадун, будаўніцтва цеплакрыніцы кацельні ў Чэрвені завершана. Засталося пракласці 7 кіламетраў цепласетак.
Адпаведныя работы пачаліся ўжо ў мікрараёне вуліцы Барыкіна. Яны таксама закрануць вуліцу Флегантава.
Паводле слоў Аляксандра Гадуна, новую кацельню плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да 1 кастрычніка.
Гэта дасць магчымасць эканоміць паліўна-энергетычныя рэсурсы, а таксама зробіць больш камфортнымі ўмовы пражывання ў горадзе. У дамах і кватэрах чэрвеньцаў круглы год будзе гарачая вада, а басейн фізкультурна-аздараўленчага комплексу пачне працаваць не толькі ў ацяпляльны сезон.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

