Чэрвенцы маглі адкрыць лік ужо на 18 хвіліне, калі за парушэнне правілаў у штрафной пляцоўцы супраць Аляксандра Мрынскага ў вароты гаспадароў поля быў прызначаны пенальці. Аднак Аляксандр, які сам выконваў адзінаццацімятровы, не здолеў перайграць галкіпера.
На 33-й хвіліне выніковую атаку правялі смалявіччане. Нашы футбалісты адыграліся да хвіліну да перапынку: гол-прыгажун прамым ударам са штрафнога забіў Глеб Захарэнь.
У другім тайме лік у матчы не змяніўся — 1:1.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

