Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

20 июня 2019

Адзіны дзень інфармавання: намеснік начальніка Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Дабрыцкі наведаў ДУ “Мінаблпаліва” у Чэрвені

Па асноўнай тэме дня інфармавання “Перамога. Незалежнасць.Памяць” ён пазнаёміў калектыў прадпрыемства з некаторымі лічбамі і фактамі Вялікай Айчыннай вайны. З цікавасцю прысутныя даведаліся, што першы дакументальна пацверджаны партызанскі бой адбыўся ўжо 28 чэрвеня 1941 года ў наваколлі Пінска. Яго правёў атрад легендарнага камандзіра Васіля Каржа.

Аляксандр Віктаравіч распавёў пра партызанскі рух на Беларусі, аб фашысцкай агрэсіі на акупіраваных тэрыторыях, адначыў, што ў рэспубліцы існавала каля 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных, 350 месцаў прымусовага ўтрымання мірнага насельніцтва, у 186 населеных пунктах былі створаны яўрэйскія гета. 28 ліпеня 1944 года з Брэста завяршылася выгнанне нямецка-фашысціх захопнікаў з беларускай зямлі. У разгроме фашысцкай Германіі  ўдзельнічала 1,3 мільёна беларусаў, у тым ліку 400 генералаў і адміралаў. 448 беларусаў былі ўдастоены звання Герой Савецкага саюза.

Унёсак беларускага народа ў Вялікую Перамогу атрымаў заслужанае прызнанне сусветнай грамадскасці: міжнародная канферэнцыя, сазваная 27 красавіка 1945 года ў Сан-Францыска для ўтварэння Арганізацыі Аб’яднаных нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальнікаў гэтай найбольш аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі.

Другое пытанне, якое абмеркавалі на сустрэчы, тычылася правіл паводзін на вадзе. Аляксандр Дабрыцкі прывёў лічбы па рэспубліцы, адзначыўшы, што згодна статыстычных даных па стану на 14 чэрвеня ў Беларусі патанула 110 чалавек, з іх 13 – непаўналетнія.  Ён таксама нагадаў  асноўныя правілы паводзін, асаблівую ўвагу звярнуўшы на адпачынак з дзецьмі і догляд за імі.

Аляксандр Віктаравіч таксама пазнаёміўся з вытворчасцю, пагутарыў з работнікамі прадпрыемства.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс