Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

25 июня 2019

«Дзень памяці і смутку - 2019»

У Дзень памяці і смутку 22 чэрвеня Чэрвеньскі раённы савет ветэранаў, камуністы, валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа падчас аўтапрабега наведалі памятныя мясціны на Чэрвеньшчыне, дзе быў разгорнуты партызанскі рух, ішлі баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і дзе цяпер знаходзяцца пахаванні загінуўшых воінаў, партызан і мірных грамадзян.

Аўтапрабег праходзіў у чацвёрты раз і быў арганізаваны пры падтрымцы аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама. Удзельнікі аўтапрабегу праехалі па месцах баявых дзеянняў партызанскіх брыгад імя М.А.Шчорса, імя С.М.Кірава, “за савецкую Беларусь”, “Разгром”. Гэта вёскі: Хвойнікі, Запасенне, Чарнаградзь, Грабёнка, Чарнава, Новыя Зелянкі, Рудня, Замасточча, Праўда, Кутузаўка, Кукушкіна.

Негледзячы на ўзрост, у аўтапрабегу прымалі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Фёдаравіч Козыраў, Акім Цітавіч Якаўлеў. Сімвалічна, што ў мерапрыемства брала ўдзел моладзь. Члены БРСМ, валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Старшыня Чэрвеньскага раённага савета ветэранаў І.Ф.Ладуцька

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/7796-dzen-pamyatsi-i-smutku-2019.html#sigProIdf5097120db

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс