Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 843.

04 июля 2019

«Жыві і красуй, мой родны край»: Чэрвеньшчына сустракае Дзень Незалежнасці

На Чэрвеньшчыне пачаліся святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да галоўнага свята краіны — Дня Незалежнасці. Напярэдадні ў раёне прайшлі ўрачыстыя мітынгі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У Чэрвені святочная праграма да Дня Незалежнасці ”Жыві і красуй, мой родны край” адбылася ў лесапарку “Загор’е”. Жахароў і гасцей горада са сцэны летняга амфітэатра павіншаваў старшыня райвыканкама Віталь Казлоў.
— Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — асаблівая дата для краіны, — адзначыў ён. — Гэта сімвал стойкасці беларускага народа, нацыянальнага адзінства, мірнага і свабоднага жыцця. Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто прынёс нам вялікую Перамогу, хто пасля вайны падымаў з руін гарады. Дзякуючы іх мужнасці і патрыятызму мы атрымалі права жыць у свабоднай і незалежнай краіне. Сёлета Чэрвеньскі раён адзначае 95-годдзе з дня свайго ўтварэння. Наша зямля прайшла доўгі і няпросты шлях. Нам выпаў гонар прадоўжыць слаўныя традыцыі нашых дзядоў — памнажаць моц нашай краіны, роднай чэрвеньскай зямлі.


Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка ўзнагародзілі за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм лепшых кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, прадпрыемстваў Чэрвеньшчыны і дэпутатаў, а таксама пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванню і азелянянню тэрыторый.


Па даручэнні Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна ўручыла кіраўніку раёна Віталю Казлову юбілейны медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” — за значны ўнёсак у вырашэнне сацыяльна-эканамічных пытанняў у інтарэсах працаўнікоў, развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства.
Пасля ўрачыстасці на сцэне летняга амфітэатра выступілі лепшыя выканаўцы і калектывы мастацкай самадзейнасці Чэрвеньшчыны.


Пасля канцэртнай праграмы святочная эстафета перайшла да фестывалю фарбаў Холі. Адначасова з тым у лесапарку “Загор’е” працавалі гульнявыя пляцоўкі, выставы-продажы работ народных майстроў, яркія фотазоны.
Свята ў Чэрвені прадоўжылася праграмай “Моладзь за моцную і квітнеючую Беларусь”: на плошчы Свабоды а 20-й гадзіне жыхароў і гасцей горада чакала сустрэча з маладымі эстраднымі выканаўцамі і беларускай кавер-бэнд групай “Малібу”, акцыя “Спяваем гімн разам” і салют.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/7905-zhyvi-i-krasuy-moy-rodny-kray-chervenshchyna-sustrakae-dzen-nezalezhnastsi.html#sigProId906ae5af6b

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс