Гран-пры ў конкурснай праграме атрымаў Клецкі раён. Гонар раёна абаранялі народны харавы калектыў настаўнікаў і дзіцячы хор “Звонкія галасы” Клецкай дзіцячай школы мастацтваў. Кіраўнік Віктар Кабылкін. Клецкія артысты падрыхтавалі літаратурна-музычнае прысвячэнне “Прамова аб малой Радзіме” паводле твораў Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Міколы Засіма. Менавіта ім дастаўся галоўны прыз – мікрааўтобус.
Алена Пашкевіч

