Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

04 декабря 2020

Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Ігар Болатаў завітаў да чэрвеньскіх ратавальнікаў

Як паведамляе інтэрнэт-сайт minobl.mchs.gov.by, на сустрэчы з асабовым саставам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Болатаў засяродзіў увагу калектыву на неабходнасці выканання задач па абароне бяспекі грамадзян, ліквідацыі і папярэджанню надзвычайных сітуацый на самым высокім узроўні.

Таксама былі абмеркаваныя перспектывы развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы гарнізона. Намеснік міністра нацэліў ратавальнікаў на далейшую плённую працу, нагадаў пра неабходнасць пастаяннага ўдасканалення прафесійных навыкаў.

Ігар Болатаў падкрэсліў, што асновай для дасягнення пастаўленых мэтаў з’яўляецца спрыяльная атмасфера на службе, а таксама паразуменне і дабрабыт у сем’ях работнікаў.

Фота з інтэрнэт-сайта minobl.mchs.gov.by