Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

03 февраля 2016

«Ветразь» запрасіў сяброў

На студзеньскім пасяджэнні літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Гарыць яго зорка”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння расійскага паэта Мікалая Рубцова.

На працягу мерапрыемства прысутныя на мультымедыйнай ўстаноўцы праглядзелі трынаццаціхвілінны фільм “Николай Михайлович Рубцов” з праекта “Русские поэты не дожившие до 40”. Удзельнікі сустрэчы зрабілі выснову, што знешнасць яго нічым непрыкметная, ён сціпла апрануты, але пры гэтым у яго абліччы ёсць загадкавасць. Паэт задумлівы, сумны, але ў той жа час добры і лірычны. Мікалай Рубцоў пачаў пісаць у трэцім класе. У ліпені 1962 года выйшаў яго першы машынапісны зборнік “Волны и скалы”. Паэт быў чалавекам містычнага складу. Ён верыў у прыкметы, прадказанні і варажэнні. Мікалай Рубцоў як быццам штосці адчуваў, чагосці чакаў і ў прарочым вершы “Я умру в крещенские морозы…” нават прадказаў дзень сваёй смерці. Жыццё паэта трагічна абарвалася ў ноч на 19 студзеня, яму было ўсяго 35 гадоў.

Сваімі ўражаннямі пра жыццё і творчасць юбіляра падзяліліся былыя настаўнікі роднай мовы і літаратуры Яўген Несцяровіч і Уладзімір Адамовіч. Яны вельмі пранікнёна і выразна прачыталі вершы паэта “Детство” и “Зимняя песня”. Потым госці мерапрыемства з задавальненнем паслухалі запісы песень на словы Мікалая Рубцова “Тихая моя родина”, “В горнице моей светло”, “Букет”, “Плыть, плыть, плыть…” у выкананні трыа “Рэлікт”, Марыны Капура, Аляксандра Барыкіна і Юліяна.

“Зімовыя матывы” – другая тэма студзеньскага пасяджэння клуба. Яго сябры падрыхтавалі любімыя вершы і песні пра зіму. Гучалі творы на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Так, на памяць прагучалі вершы Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча, Адама Русака, Паўлюка Труса, Мікалая Рубцова, Сяргея Ясеніна, Ліны Кастэнка ў выкананні Уладзіміра Адамовіча, Алены Шульгі, Кацярыны Зяневіч, Софіі Картавусавай, Аляксандры Раманьковай, Галіны Ніціеўскай, Уладзіміра Шатэрніка, Уладзіміра Дарагужа. Асабістыя вершы “Зіма, зіма”, “Даніэла”, “Январьская оттепель” прачыталі Уладзімір Адамовіч, Наталля Жданок і Лідзія Пыка.

Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельнікі з замілаваннем слухалі песні ў выкананні Галіны Пармон, Кацярыны Зяневіч, Міхаіла Шчэрбача і Анатоля Турбала.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Фота аўтара.