Сябра бібліятэкі Людміла Чаркоўская ўзгадала пачатак 80-х гадоў. У 1982 годзе на ўборку ўраджая да іх у вёску прыехалі вадзіцелі з Варонежскай вобласці. Іх камандзіравалі на ўборку ўраджаю. Яны былі ўражаны нашымі дагледжанымі палямі, цікавіліся нашымі метадамі апрацоўкі глебы, сартамі зерневых і бульбы. Адзін з вадзіцеляў жыў па суседству. Маці Людмілы запрасіла яго на свежыну. Ён з задавальненнем частаваўся і расказваў, што ў іх таксама ёсць звычай частаваць суседзяў, а робяць гэта так: забіваюць кабанчыка, падвешваюць яго і кожны з вяскоўцаў прыходзіць і бярэ тое, што яму трэба.Людміла Мікалаеўна адзначыла таксама, што ў расіян вялікім попытам карыстаюцца нашы прадукты харчавання.: мясныя і малочныя вырабы, хлеб. А яшчэ вельмі цэніцца беларускі лён ітрыкатаж.
Бібліёграф цэнтральнай бібліятэкі Алена Шульга прыгадала пачатак 70-хгадоў. Гэта быў час яе вучобы і працы на Смаленшчыне.Падчас выступлення калектыву мастацкай самадзейнасці на сцэне ў Шумячскім раёне яе, беларускую дзяўчыну, папрасілі прачытаць штосці на беларускай мове. І Алена прачытала басню Кандрата Крапівы.Сяброўкі, смаленскія дзяўчаты, з павагай адносіліся да Беларусі, адзначаючы, якая яна прыгожая і сучасная. Яны раілі нашай зямлячцы вяртацца на сваю родную Радзіму.
Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельнікі з задавальненнем праглядзелі відэаролікі пра знакамітыя і маляўнічыямясціны Беларусі і Расіі.
СвятланаЖДАНОВІЧ,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі