Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

14 апреля 2020

Чарговую кніжную выставу ў Чэрвеньскай бібліятэцы прысвяцілі Году малой радзімы

“Падарожжа па родным краі”- так назвалі выставу супрацоўнікі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, якая разгорнута ў чытальнай зале.

На ёй прадстаўлены кнігі, якія даслала нам у якасці падарунка наша зямлячка Кацярына Дунаева з Мінска. Продкі Кацярыны Георгіеўны жылі ў Чэрвені – Ігумені. Яны мелі прозвішча Янкелявы (Янкеляў, Янкелева), працавалі настаўнікамі. Можа хто-небудзь з чытачоў іх памятае… Для таго, каб зрабіць нешта карыснае для сваёй малой Радзімы, наша зямлячка дасылае ўжо не першы раз выданні, ў тым ліку і сваіх сяброў, па краязнаўству. У фонд бібліятэкі паступіла шэсць кніг. На выставе прадстаўлены даведнікі Дзмітрыя Дразда: “Землевладельцы Минской губернии, 1861–1900” і “Землевладельцы Минской губернии, 1900 – 1917”; “Игуменская шляхта в Сибири” Алены Кароўчанка; “Файбиш Шрага Царфин. О Сутине, о Смиловичах, о себе” Юрыя Абдурахманава; “Ігуменскі павет” Алеся Карлюкевіча. Ячшэ адна цікавая кніга ёсць на выставе. Гэта кніга пра баявы і творчы шлях архітэктара Георгія Заборскага, будынкі якога ўпрыгожваюць не толькі г.Мінск, але і многія іншыя рэгіёны нашай рэспублікі, — “Имя на площади Победы” Якава Аляксейчыка.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі