Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

02 июля 2021

Чэрвеньскае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба

Чэрвеньскае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” было прысвечана творчасці паэта Генадзя Бураўкіна. Паэтычная гадзіна мела назву “Ты, мой народ, мяне не папракнеш”.

У гэтым годзе Генадзю Мікалаевічу споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння.

Пасля змястоўнага расповеду пра жыццёвы і творчы шлях паэта, сябры клуба чыталі творы юбіляра. З замілаваннем слухалі запісы песень на словы паэта “Калыханка”, “Зачараваная” і “Завіруха”. Сябра клуба Уладзімір Адамовіч звярнуў увагу на тое, што яго збліжае з Генадзем Бураўкіным: яны дзеці вайны, скончылі філалагічны факультэт БДУ, асвойвалі цаліну. Цікавым быў яго расповед пра студэнцкае вяселле Генадзя з Юляй, якая таксама вучылася на філфаку. Уладзімір Паўлавіч адзначыў, што творы юбіляра жывыя, простыя і душэўныя. Ён са слязамі на вачах чытаў верш паэта пра родную мову.

Рубрыка “Наш каляндар” была прысвечана аматару паэзіі, нашай зямлячцы Святлане Адамовіч. Спачатку бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй Святланы Уладзіміраўны. Потым сябры клуба чыталі яе паэтычныя творы пра Радзіму, родную мову, Чарнобыль, нашых землякоў – Станіслава Манюшку і Марылю Мякота, маці Максіма Багдановіча. Шмат паэтычных твораў прысвяціла Святлана Адамовіч нашым братам меньшым, роднай прыродзе, кветкам, якія яна любіць з дзяцінства і вырошчвае сама. А яе вершы пра каханне, пэўна, нікога не пакінуць абыякавымі.

Сябра клуба Алена Шульга адзначыла, што вершы Святланы добрыя, чыстыя і светлыя. Яны напісаны з душой. Так можа напісаць толькі таленавіты чалавек, які ўлюблёны ў свой край – адзначыла Алена Аляксееўна.

Чарговае пасяджэнне праходзіла ў онлайн фармаце.

Наступная сустрэча адбудзецца ў верасні і будзе прысвечана беларускім паэтам Нілу Гілевічу і Сяргею Законнікаву.

2 7 21 46 1

СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

цэнтральнай раённай бібліятэкі