Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

21 сентября 2016

«Хата кнігамі багата»

Пад такім дэвізам прайшло свята, якое арганізавалі работнікі Чэрвеньскай цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк да Дня бібліятэк 15 верасня. 

Зала дзіцячай бібліятэкі была запоўнена чытачамі, актыўнымі ўдзельнікамі літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”, аматарскага аб’яднання “Журавінка”, дзіцячага экалагічнага клуба “Чамучкі” і іншых аб’яднанняў. Для гасцей працаваў фітабар. Духмяны чай дапаўнялі розныя выпечкі, прыгатаваныя работнікамі бібліятэк і фрукты з іх асабістых садоў. Работнікамі дзіцячай бібліятэкі із бульбы, кабачкоў і іншай гародніны былі выраблены розныя цацкі, нават любімы кніжны герой - Чабурашка, што і даставіла вялікае задавальненне дзецям.

Аб прагнозах на будучае чытачы і госці свята змаглі даведацца на бібліятэчных гаданнях. Прыўзняты настрой атрымалі гледачы на паэтычным канцэрце, які пачаўся з чытання вершаў паэтаў Ігуменшчыны: Генадзя Аўласенкі, Юрыя Бабіча, Ігара Адамовіча, Святланы Адамовіч і іншых. Бібліятэкары правялі прэзентацыю “Бібліятэкар таленавіты ва ўсім”. На суд гледачоў прадставілі вязанае адзенне, зробленую сваімі рукамі біжутэрыю і вышыўку. Цудоўны настрой далі людзям выканаўцы песен Анатоль Смцяпанавіч і Людміла Мікалаеўна Турбалы.

2016 год аб’яўлены Годам культуры, мы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што бібліятэка – не толькі скарбніца ведаў і культурных здабыткаў, а яшчэ і месца сустрэчы людзей.

Алена Шульга

Фота Таццяны Малахоўскай

Галерея изображений